Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн вітаў удзел Кучмы ў перамовах з сэпаратыстамі


Джозэф Байдэн

Джозэф Байдэн


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн станоўча ацаніў удзел у перамовах па выкананьні мірнага пляна ў Данбасе былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.


Пра гэта Джозэф Байдэн сказаў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам позна ўвечары 23 чэрвеня, паведамляе прэсавая служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Байдэн назваў дзеяньні ўкраінскай улады правільнымі і высокапрафэсійнымі.

Парашэнка заявіў, што спыненьне агню з боку баевікоў павінна суправаджацца вызваленьнем закладнікаў і перакрыцьцем мяжы для спыненьня пранікненьня наёмнікаў, зброі і наркотыкаў з расейскага боку. Парашэнка канстатаваў, што цяпер Расея павінна прадэманстраваць рэальныя крокі насустрач.

Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што калі мірны плян ня будзе выконвацца, то ЗША і Эўразьвяз павінны прыкласьці рашучыя намаганьні ў падтрымку Ўкраіны, у прыватнасьці рашэньнем Эўрапейскай рады 27 чэрвеня.

Парашэнка мае намер асабіста прадставіць лідэрам ЭЗ інфармацыю пра першыя вынікі рэалізацыі мірнага пляна напярэдадні пасяджэньня Эўрапейскай рады 27 чэрвеня.

Леанід Кучма пасьля першага раўнда 23 чэрвеня кансультацыяў з сэпаратыстамі ў Данецку паведаміў, што тыя абяцалі спыніць агонь да 27 чэрвеня. Сёньня кансультацыі пры пасярэдніцтве амбасадара Расеі і прадстаўніка АБСЭ павінны прадоўжыцца.
XS
SM
MD
LG