Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў Пуціна спыніць падтрымку баевікоў ва Ўкраіне


Барак Абама

Барак Абама

Паводле слоў Абамы, Расея заплаціць далейшую цану, калі ня пойдзе на крокі па дээскаляцыі канфлікту.

Паводле паведамленьня Белага дома, Барак Абама заявіў пра гэта падчас тэлефоннай размовы з Пуціным. Прэзыдэнт ЗША заклікаў свайго расейскага калегу спыніць паток зброі і абсталяваньня праз мяжу і падтрымку «баевікоў і сэпаратыстаў», гаворыцца ў паведамленьні.

Абама дадаў, што Расею чакаюць новыя санкцыі, калі Вашынгтон ня ўбачыць «канкрэтных дзеяньняў па дээскаляцыі сытуацыі».

Са свайго боку, Пуцін падкрэсьліў важнасьць прамых перамоваў паміж украінскай уладай і прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.

Раней расейскія СМІ паведамілі, што баевікі выказалі гатоўнасьць спыніць агонь са свайго боку да 27 чэрвеня.

У мінулую пятніцу прэзыдэнт Парашэнка абвясьціў аб часовым аднабаковым спыненьні агню. Паводле яго слоў, антытэрарыстычная апэрацыя спыняецца на тыдзень — да 27 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG