Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік амбасады ЗША: вызваленьня аднаго Бяляцкага замала


Ітан Голдрыч, архіўнае фота

Ітан Голдрыч, архіўнае фота

«Пазыцыя Злучаных Штатаў — вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных. І толькі ў гэтым выпадку можна чакаць зьмякчэньня санкцыяў», — заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

Голдрыч адказаў на пытаньне журналіста, ці можна чакаць пасьля вызваленьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьмякчэньня санкцыяў ЗША супраць кіраўніцтва Беларусі.

Адказваючы на пытаньне, чаго яму не ўдалося зрабіць на пасадзе кіраўніка дыпляматычнай місіі, Голдрыч прызнаўся, што шкадуе, што не адбылося вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч да канца чэрвеня пакіне Менск у сувязі з завяршэньнем сваіх паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка амбасады ЗША.

Гэтыя заявы Голдрыч зрабіў на адкрыцьці новага інфармацыйна-культурнага цэнтру амбасады ЗША ў Беларусі.

Новы адрас цэнтру — Менск, вуліца Мясьнікова, 70.

Кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША Ітан Голдрыч адзначыў, што цяпер цэнтар месьціцца ў самым сучасным будынку Менску і цалкам даступны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG