Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮНЭСКА зьменшыла ахоўную тэрыторыю Белавескай пушчы ў Беларусі


Зьмененая тэрыторыя Белавескай пушчы як помніка, унесенага ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Тэрыторыя зьменшаная зь беларускага боку і павялічаная з польскага. Польскія тэрыторыі Белавескай пушчы атрымалі статус яшчэ ў 1979 годзе, а беларускія — ў 1991 годзе.


Цяпер ахоўная тэрыторыя Белавескай пушчы памяншаецца больш чым на 5000 гектараў на баку Беларусі і павялічваецца з 5,069 да 59,576 гектараў на тэрыторыі Польшчы. Агульная плошча, паводле ЮНЭСКА, цяпер будзе 141,885 гектараў.

Акрамя таго, cярэдневечны Баўгарскі комплекс ў рэспубліцы Татарстан у Расеі — прыклад старажытнай мусульманскай архітэктуры — уключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.


Такое рашэньне было прынятае сёньня ў сталіцы Катару горадзе Доха на 38-й сэсіі Камітэту сусьветнай спадчыны.
XS
SM
MD
LG