Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мэдыі апублікавалі размову, у якой нібыта Сікорскі нецэнзурна выказваецца ў бок ЗША


Джон Кэры і радаслаў Сікорскі

Джон Кэры і радаслаў Сікорскі

У распараджэньні польскага часопіса Wprost апынуўся запіс нібыта прыватнай размовы з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і былога міністра фінансаў Яцэка Растоўскага.

У гутарцы, як мяруецца, кіраўнік МЗС Польшчы з ужываньнем нецэнзурнай лексыкі характарызуе стасункі Варшавы і Вашынгтону.

Часопіс апублікаваў некалькі вытрымак з гутаркі.

У іх Сікорскі, у прыватнасьці, кажа, што альянс паміж ЗША і Польшчай «наўпрост шкодны, таму што стварае ілжывае адчуваньне бясьпекі». «Хоць у рэальнасьці мы рухаемся да канфлікту зь немцамі і рускімі, мы працягнем верыць, што ўсё ідзе цудоўна таму, што мы адсмакталі ў ЗША», — нібыта сказаў міністар.

У сваім Twitter Сікорскі катэгарычна абверг сапраўднасьць аўдыёзапісу. Часопіс абвясьціў, што гукавыя файлы размовы будуць апублікаваныя сёньня 22 або 23 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG