Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце параўнала Пуціна зь Гітлерам і Сталінам


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце параўнала прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна зь Гітлерам і Сталінам.

«Ён выкарыстоўвае нацыянальнасьць як зачэпку, каб захапіць зямлю вайсковай сілай. Гэта якраз тое, што рабілі Сталін і Гітлер. Гэткае параўнаньне абсалютна дакладнае» — сказала Даля Грыбаўскайце ў інтэрвію нямецкаму тыднёвіку Focus.

Прэзыдэнт Літвы таксама паведаміла, што Пуцін выкарыстоўвае эканамічную палітыку для геапалітычных мэтаў. На думку Грыбаўскайце, Расея цяпер хоча падпарадкаваць сабе краіны Балтыі эканамічна і палітычна. Як прыклад, яна падала прапановы ўстанаўленьня ніжэйшых цэнаў на газ і нафту, якія Масква паводле яе зрабіла Латвіі і Эстоніі, у абмен за выхад гэтых краінаў з НАТО.

Неадкладным заданьнем Эўропы ў сёньняшняй сытуацыі Грыбаўскайце лічыць дывэрсыфікацыю паставак энэрганосьбітаў. «Занадта небясьпечна заставацца далей залежным ад Расеі» — дадала яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG