Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі на Данбасе працягваюць страляць ва ўкраінскіх вайскоўцаў


Украіна «разам з усёй міжнароднай супольнасьцю чакае ад Расеі рэальнай і дзейснай падтрымкі мірнага пляна прэзыдэнта Ўкраіны, эфэктыўнай абароны мяжы ад тэрарыстаў і прымяненьня ўсяго безумоўнага ўплыву на незаконныя тэрарыстычныя групоўкі на ўсходзе краіны для неадкладнага спыненьня агню і складаньня імі зброі», — з такой заявай выступілі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Ўкраіны.

«Любое заахвочваньне тэрарыстаў будзе мець крытычныя наступствы»,— адзначаецца ў сумеснай заяве.

Украіна зьвяртаецца да ўсіх замежных партнэраў з заклікам падтрымаць яе пасьлядоўныя намаганьні для аднаўленьня міру і безумоўнай рэалізацыі палажэньняў Жэнэўскай заявы ад 17 красавiка усімі яе бакамі, і галоўнае патрабаваньне тычыцца Расеі, адзначаецца ў заяве.

У дакумэнце таксама гаворыцца, што толькі за адну ноч на нядзелю сілы незаконных узброеных фармаваньняў зьдзейсьнілі адзінаццаць абстрэлаў пазыцый Узброеных сіл Украіны ў Краматорску, Славянску, Арцёмаўску і іншых гарадах. Цягам дня баевікі зьдзейсьнілі пасьлядоўную сэрыю нападаў і мінамётных штурмаў на ўкраінскіх памежнікаў.

«Бандыцкія замахі тэрарыстаў, нацэленыя на эскаляцыю становішча, патрабуюць неадкладнага і рашучага міжнароднага асуджэньня», — заявілі МЗС і Мінабароны Ўкраіны.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у тэлефоннай размове ў нядзелю з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам выказаў падтрымку плянам мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, паведамілі прэсавыя службы трох кіраўнікоў.

Пры гэтым у апаратах Мэркель і Алянда адзначылі, што Пуцін павінен забясьпечыць поўны кантроль за ўкраінска-расейскай мяжой, «каб спыніць пранікненьня ваеннага рыштунку і ўзброеных асоб», і папрасілі яго падтрымаць мірныя перамовы ва Ўкраіне, паведамілі ў французскага кіраўніка. У паведамленьні Крамля аб гэтых момантах размовы не ўзгадалі, затое паведамілі пра патрабаваньне Расеі да Ўкраіны аб «неадкладным пачатку перамоваў паміж кіеўскай уладай і прадстаўнікамі пратэстных рэгіёнаў».

Ад вечара пятніцы, у адпаведнасьці з мірным плянам прэзыдэнта Ўкраіны, украінскія сілавікі прытрымліваюцца рэжыму часовага аднабаковага спыненьня агню супраць узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў, якія дзейнічаюць на частцы тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей. Разам з тым яны адказваюць агнём на правакацыі баевікоў, але не ідуць на актыўныя наступальныя дзеяньні. Сэпаратысты тым часам не спыняюць нападаў, нягледзячы абвешчанае спыненьне агню.

У Данбасе сэпаратысты працягваюць нападаць на ўкраінскіх вайскоўцаў. Як гаворыцца ў сумеснай заяве ўкраінскіх міністэрстваў замежных спраў і абароны, першым крокам да ўстанаўлення свету на ўсходзе краіны стаў указ прэзідэнта Пятра Парашэнкі узброеным сілам, Нацыянальнай гвардыі, памежнікам і падраздзяленням МУС у аднабаковым парадку спыніць агонь з 20-га па 27-е чэрвеня.

У дакуменце паведамляецца, што толькі ў ноч на 22 чэрвеня байцы незаконных узброеных фарміраванняў здзейснілі 11 абстрэлаў пазіцый вайскоўцаў у Данецкай вобласці — у раёне Краматорск, славянска, Арцёмаўск і іншых гарадоў. На працягу дня былі атакаваныя ўкраінскія памежнікі ў раёне населеных пунктаў Червонопартизанск, Бірукова і Ноздревка Луганскай вобласці.

Улады Украіны падкрэсліваюць, што агрэсіўныя дзеянні сепаратыстаў «патрабуюць неадкладнага і рашучага міжнароднага асуджэння».

У нядзелю Парашэнка у тэлефоннай размове з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам паведаміў пра дзесяткі фактаў парушэння перамір’я з боку «апалчэнцаў».

У той жа дзень улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» («ДНР») адмовіліся выконваць перамір’е. Як напісаў у фэйсбуку камандзір так званага «апалчэння» ДНР «Ігар Стралкоў,» баявыя дзеянні супраць карнікаў будуць працягнутыя аж да іх поўнага выгнання з тэрыторыі Наваросіі ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG