Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка пацьвердзіў: да 27 чэрвеня не страляем першымі


Парашэнка: У выпадку парушэньня рэжыму спыненьня агню — агонь
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00
Наўпроставы лінк

Парашэнка: У выпадку парушэньня рэжыму спыненьня агню — агонь

Украінскія сілавікі да 27 чэрвеня строга прытрымліваюцца прадугледжанага мірным плянам рэжыму спыненьня агню на ўсходзе краіны.

Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў пасьля ўшанаваньня памяці загінулых у Другой сусьветнай вайне ля мэмарыялу Вечнай Славы.

«Мы робім усё магчымае, каб пераканаць тых, хто жыве на Данбасе, што яны ёсьць і будуць каштоўнымі нашымі грамадзянамі, мы гарантуем ім бясьпеку і мірны плян прэзыдэнта, скіраваны на тое, каб захаваць мір, скласьці зброю і шляхам перамоваў аднавіць адзіную цэлую дзяржаву», — адзначыў Парашэнка.
Парашэнка наведаў параненых вайскоўцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00


Прэзыдэнт Украіны аддаў загад аб спыненьні вагню на ўсходзе краіны з 22:00 20 чэрвеня да 22:00 27 чэрвеня. Паводле яго слоў, «гэтая фаза мірнага пляну павінна мець дакладна абмежаваны тэрмін для таго, каб усе, хто падтрымлівае плян прэзыдэнта, маглі скласьці зброю».

Па дадзеных украінскіх вайсковых экспэртаў, сілы антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны выконваюць загад аб замірэньні. Украінскія сілавікі не пераходзяць да актыўных дзеяньняў, яны адкрываюць агонь на абстрэл з боку баевікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG