Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Дзярждумы Расеі на мітынгу ў Берасьці выказаў шкадаваньне, што «фашызм зноў падымае галаву»


22 чэрвеня ў Дзень памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, сьпікер Дзяржаўнай думы Сяргей Нарышкін выказаў, як перадае РІА Навіны, «шкадаваньне, што фашызм зноў падымае галаву зусім побач ад межаў Беларусі і Расеі».

Расейскі парлямэнтар выступіў на ўрачыстым мітынгу ў Брэсцкай крэпасьці з нагоды чарговай гадавіны з дня пачатку вайны нацысцкай Германіі супраць СССР.

У памятных мерапрыемствах удзельнічалі расейскія вэтэраны, якія прыбылі ў Берасьце з Масквы «цягніком Памяці». Сярод іх — вызваліцелі Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і тыя, хто ў пасьляваенны час стваралі мэмарыял «Брэсцкая крэпасьць-герой».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG