Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы пра Ўкраіну: «Славяне з аднаго боку, фашысты — з другога», «Лукашэнка мог бы ўсё ўрэгуляваць»


Чым, на вашу думку, скончыцца супрацьстаяньне на ўсходзе Украіны? Якім чынам Беларусь магла б спрыяць урэгуляваньню гэтага канфлікту? Апытаньне ў Горадні.

Спадарыня: «Канечне, хацелася б, каб быў мір, каб усё-ткі яны дамовіліся мірным шляхам. Але наколькі я разумею, усходняя Україна ўсё-ткі хоча свабоды. Хоча менавіта адлучыцца, напэўна, а надалей нават ня ведаю — можа нават да Расеі далучыцца».


Мужчына: «Хочацца, каб усё было добра, але ж...»

Сталы мужчына: «Ня ведаю, там трэба, напэўна, усё разбамбіць і ўсё з зямлёй зраўнаць, каб усё роўна ў іх было, каноплі можна пасеяць».
Кабета: «Па-мойму, Беларусь зусім неяк ня ўдзельнічае. Усё-ткі мяжа з Украінай. Я ня ведаю, чым мы можам дапамагчы, але такога нэўтралітэту трымацца не зусім правільна».

Спадар: «Украінцы, вядома, супакояцца рана ці позна, прыйдзе свой час. Яны ўжо супакойваюцца».

Маладая жанчына: «Мір будзе ўсё-ткі, але нічога добрага я цяпер ня бачу: ваююць, лепей бы спынілі гэта ўсё. Як любая дзяржава, заўсёды за мір выступае, можа ўнесьці свой уклад Беларусь, як усе астатнія. Мы ж нармальныя людзі, хочам міру».

Сталы мужчына: «Не, ня будзе міру, таму што фашызм і з гэтым, мне здаецца, заўсёды так будзе. Таму што супрацьлеглыя сілы: славяне з аднаго боку, фашысцкая ідэалёгія з другога боку».
Дзяўчына: «Мір будзе ва Ўкраіне, трэба пачакаць у часе».

Спадар: «Па тэрмінах сказаць нельга, прадказаць — калі, гэта будзе складана».

Жанчына сталага веку: «Мне здаецца, ня трэба лезьці ва ўкраінскія справы, яны самі вырашаць. Толькі ў якасьці міратворцаў. Ён мудры правіцель, Лукашэнка, ён захоча гэта ўсё ўрэгуляваць, ну калі зможа».

Спадар: «Спробы заўсёды — нядрэнна. Мы, ясна, утаргацца туды ня будзем, беларусы, самі. А калі Ўкраіна пажадае нейкіх міратворчых дзеяньняў, Лукашэнка, каб некаму дапамагчы, нібыта не адмаўляў ніколі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG