Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першае інтэрвію Бяляцкага на волі. Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й


Сёньня ў праграме

Выйшаў на волю Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру Вясна. Да канца яго тэрміну заставалася яшчэ больш за паўтара году, але Бяляцкага нечакана выпусьцілі па амністыі.

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Расея перакідвае дадатковыя вайсковыя сілы да ўкраінскай мяжы. Тым часам, расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін пачаў раптоўную праверку Цэнтральнай вайсковай акругі.

У Бычках, на радзіме народнага пісьменьніка Васіля Быкава, адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды 90-годзьдзя ад дня яго нараджэньня. У імпрэзе ці не ўпершыню за апошнія гады ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай ўлады. Рух «За Свабоду» уручыў сваю традыцыйную прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Сёлета яе ляўрэатам стаў бард Віктар Шалкевіч.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG