Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея аб’явіла Авакава і Каламойскага ў міжнародны вышук


Сьледчы камітэт Расеі вынес пастанову аб вышуку кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава і кіраўніка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Ігара Каламойскага, паведаміў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімер Маркін.

«У межах крымінальнай справы пра ўжываньне забароненых сродкаў і мэтадаў вядзеньня вайны, забойства пры абцяжарвальных абставінах, перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналістаў і выкраданьне людзей сьледчымі Сьледчага камітэту вынесена пастанова пра вышук Арсэна Авакава і Ігара Каламойскага. Авакаў і Каламойскі абвешчаныя ў міжнародны вышук, які праводзіцца на тэрыторыі ўсіх дзяржаў — сяброў Інтэрполу», — заявіў Інтэрфаксу Маркін.

Акрамя таго, дадаў Маркін, «сьледствам робяцца захады для ўстанаўленьня ўсіх без выключэньня асобаў зь ліку камандзіраў і вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны „і баевікоў“ Правага сэктара», якія маюць дачыненьне да правядзеньня карнай апэрацыі супраць цывільнага насельніцтва на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у выніку якой загінула і пацярпела вялікая колькасьць мірных грамадзянаў«.

Авакаў такім чынам пракамэнтаваў навіну на сваёй старонцы ў Facebook: «Дзякуй за высокую адзнаку маёй і Ігара Валянцінавіча працы. Абавязуюся і надалей працаваць і служыць Украіне так, каб быць максымальна нязручным пуцінскаму рэжыму». А потым дадаў: «Шукаеце? Заходзьце: МУС, Кіеў, вуліца Багамольца».
XS
SM
MD
LG