Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі на волі

абноўлена

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота
Алесь Бяляцкі, архіўнае фота
Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску. Паводле раскладу, цягнік прыбывае на станцыю «Інстытут культуры» а 15:05.

Уладзімер Някляеў: Дзіва тут няма, ёсьць абставіны, якія прымусілі вызваліць Бяляцкага


Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў кажа, што галоўнай умовай Эўразьвязу, каб адносіны разьвіваліся, пастаўлена вызваленьне палітвязьняў. І ўмова пастаўлена жорстка: без вырашэньня гэтага пытаньня далей ніякіх рухаў ня будзе. Таму беларускія ўлады і зрабілі такі крок:

«Узважыўшы, відаць, усе наступствы ў зьвязку з падзеямі ва Ўкраіне, з рэакцыяй Расеі, з магчымым разьвіцьцём гэтых наступстваў прынята рашэньне ўсё ж такі кантакты пашыраць, паглыбляць, і пад гэта вызвалены Алесь Бяляцкі. Так што дзіва тут няма, ёсьць абставіны, якія змусілі беларускія ўлады пайсьці на гэты крок».

СУСТРЭЧА БЯЛЯЦКАГА. ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Валянцін Стэфановіч: Вызваленьне Бяляцкага — саступка Эўразьвязу


Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча навіна пра вызваленьне калегі, паплечніка і сябра Алеся Бяляцкага застала ў дарозе, пад Маладзечнам. Ён разьвярнуўся і вяртаецца ў сталіцу. Нечаканае вызваленьне Алеся Бяляцкага ён пракамэнтаваў так:

«Я думаю, гэта саступкі беларускіх уладаў Эўразьвязу. Улічваючы частату кантактаў Міністэрства замежных спраў Беларусі з эўразьвязаўскімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў ЭЗ, я думаю, гэта была дамоўленасьць і пэўны крок беларускіх уладаў насустрач Эўразьвязу».

Карэспандэнтка: «А можна спадзявацца, што ў хуткім часе будуць вызвалены іншыя палітвязьні?»

«Я як праваабаронца хацеў бы на гэта спадзявацца, але гарантаваць, як кажуць, не магу».
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.
Алесь Бяляцкі ў судзе, 2011 год
Алесь Бяляцкі ў судзе, 2011 год
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG