Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірны плян Парашэнкі: умацаваньне мяжы, дэцэнтралізацыя і парлямэнцкія выбары


Рабочы візыт Парашэнкі ў Данбас
Рабочы візыт Парашэнкі ў Данбас

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас першай рабочай паездкі на Данбас прадставіў мірны плян па ўрэгуляваньні сытуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Як паведамілі агенцтву УНІАН у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, плян складаецца з 15 крокаў і прадугледжвае гарантыі бясьпекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў, вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці тых, хто склаў зброю і не зрабіў цяжкіх злачынстваў, вызваленьне закладнікаў.

Акрамя гэтага, плянуецца стварыць 10-кілямэтровую буфэрную зону на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

Плян прадугледжвае вывад незаконных узброеных фармаваньняў, стварэньне гарантаванага калідора для выхаду расейскіх і ўкраінскіх наёмнікаў, раззбраеньня.

Таксама плянуецца стварыць у структуры МУС падразьдзяленьне для ажыццяўленьня супольнага патруляваньня.

Згодна з плянам, незаконна ўтрымваныя адміністрацыйныя будынкі ў Данецкай і Луганскай абласьцях мусяць быць вызваленыя.

Сярод крокаў таксама — аднаўленьне дзейнасьці мясцовых органаў улады, аднаўленьне цэнтральнага тэле-і радыёвяшчаньня ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

Плян прадугледжвае крокі па дэцэнтралізацыі ўлады (абраньне выканкамаў, абарона расейскай мовы; праект зьменаў у Канстытуцыю).

Кандыдатуры кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацыяў будуць узгадняцца з прадстаўнікамі Данбасу.

Плян прадугледжвае правядзеньне датэрміновых мясцовых і парлямэнцкіх выбараў. Таксама гаворка ідзе аб праграме стварэньня працоўных месцаў у рэгіёне і аднаўленьні аб’ектаў прамысловасьці і сацыяльнай інфраструктуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG