Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 чэрвеня: гадавіна вынаходкі саксафона


Помнік Адольфу Саксу, вынаходцу саксафона

Помнік Адольфу Саксу, вынаходцу саксафона

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб

1812 ― Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю.

1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы зь ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны

1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі

У гэты дзень нарадзіліся:

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак. Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, Марціна Пачобута.) захоўваюцца ў Вільні. Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам і напісаў яго партрэт.

1912 — Алан Мацісан Т’юрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын, яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

1938 ― Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. У 1979 годзе стварыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры. Быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту.
Каляндар Бахарэвіча год таму

23 чэрвеня 1990 у матчы Калюмбія-Камэрун на мундыялі, Рэнэ Ігіта зрабіў фатальную памылку
XS
SM
MD
LG