Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць сэпаратыстаў ва Ўкраіне


ЗША ўвялі санкцыі супраць сямі прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад дзеяньне санкцый патрапілі самаабвешчаны лідэр групоўкі «Луганская народная рэспубліка» Валерый Болатаў; камандзір баевікоў Данбасу Ігар Гіркін; лідэр Саюзу праваслаўных грамадзян Украіны Валерый Каураў; выканаўца абавязкаў губэрнатара Севастопалю Сяргей Мяняйла; самаабвешчаны мэр Славянску Вячаслаў Панамароў; лідэр групоўкі «Данецкая народная рэспубліка» Андрэй Пургін; самаабвешчаны «старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ДНР» Дзяніс Пушылін.

Санкцыі супраць гэтых асобаў прадугледжваюць замарожаньне любых іхных актываў, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША. Акрамя таго, апэрацыі з грамадзянамі ЗША або на тэрыторыі Злучаных Штатаў з удзелам гэтых асобаў забароненыя.

Як заявілі ў Міністэрстве фінансаў ЗША, санкцыі ўводзяцца ў сувязі зь дзеяньнямі гэтых асобаў, якія прывялі да пагрозы міру, бясьпекі, стабільнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны.

ЗША працягнуць ужываць захады супраць тых асобаў, якія маюць дачыненьне да дэстабілізацыі сытуацыі ў Крыме і на ўсходзе Ўкраіны, гаворыцца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG