Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Троіцкі: Кіраўніцтва ВГТРК, НТВ, Першага канала — забойцы


Арцемій Троіцкі

Арцемій Троіцкі

«Кіраўніцтва расейскіх тэлеканалаў і ВГТРК і НТВ і Першага канала — рэальныя забойцы, таму што гэта зь іх падачы велізарная колькасьць людзей рвецца ў гэта чортава пекла, і, адпаведна, многія зь іх адтуль не выходзяць жывымі».

Пра гэта ў эфіры Радыё «Эхо Москвы» сказаў вядомы расейскі журналіст Арцемій Троіцкі, адказваючы на пытаньне журналіста пра сваё стаўленьне да прапановы расейскіх дэпутатаў забараніць журналістам з Расеі ехаць у Данбас, дзе ідуць рэальныя баявыя дзеяньні.

«Яшчэ нават да таго, як загінулі журналісты, да таго, як гэта здарылася, я, напрыклад, схільны вінаваціць кіраўніцтва і ВГТРК і НТВ і нават, баюся, Першага каналу з маім даўнім прыяцелем Канстанцінам Львовічам Эрнстам у тым, што, увогуле, яны забойцы. Гэта значыць, яны рэальныя забойцы, таму што гэта зь іх падачы велізарная колькасьць людзей рвецца ў гэта чортава пекла, і, адпаведна, многія зь іх адтуль не выходзяць жывымі», — заявіў Троіцкі.

Паводле яго, журналісты рвуцца ў пекла зноў жа для таго, каб зьняць кадры з пэўнай прапагандысцкай зараджанасьцю, інакш яны спакойна сядзелі б у акопах, а ім, натуральна, патрэбная кроў, расчлянёнка, жахі і кашмары. І яны, зноў жа падпарадкоўваючыся загадам гэтых маскоўскіх босаў, ідуць пад агонь. Гэта само па сабе злачынна.

«Я хачу сказаць аб ахвярах гэтай прапаганды. Я апошні час прачытаў некалькі інтэрвію з сваякамі і сябрамі тых расейцаў, якія загінулі пад Данецкам. І калі яны распавядаюць, якім чынам Саша, Бора або нехта яшчэ апынуўся раптам у гэтых нешчасьлівых краях, то ўсе яны кажуць пра тое, што «вось ён глядзеў тэлевізар, глядзеў Адэсу, глядзеў Данецк, глядзеў Луганск. І, уласна, вось гэта вось, гэта значыць наша тэлевізійная прапаганда — менавіта яна і ня што іншае кінула людзей у абдымкі гэтых подлых вярбоўнікаў. Адпаведна, яны завербавалі, паехалі і гэтак далей. Адпаведна, там апалчэнцы гэтыя вельмі розныя. З аднаго боку, я думаю, маюцца і, хутчэй за ўсё, гэта большасьць нават — гэта проста адмарозкі, маньякі, забойцы, якім вельмі хочацца страляць і забіваць, якія ў дзяцінстве не нагуляліся ў вайну „Зарніца“ і, адпаведна, свае комплексы рэалізуюць ужо у рэальных комплексах і на жывых людзях. Зь іншага боку, там проста ёсьць такія цынікі, прагматыкі, усе гэтыя „дзікія гусі“, салдаты ўдачы, якія там знаходзяцца за грошы», — падкрэсьліў Троіцкі.
XS
SM
MD
LG