Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія калекцыянэры адмовіліся прывезьці ў Маскву творы Бэнксі


Выставачны комплекс «Манеж» адмяніў выставу брытанскага вулічнага мастака Бэнксі з прычын, якія «не залежаць ад арганізатараў».

Прадстаўнікі «Манежа» паведамляюць, што «некаторыя ключавыя брытанскія ўладальнікі твораў адмовіліся ад свайго ўдзелу ў праекце». Аднак канкрэтных прычын арганізатары выставы, якая мелася адбыцца ўвосень і рыхтавалася два гады, яны не паведамляюць.

Адмаўляцца ад удзелу ў выставе брытанскія калекцыянэры пачалі яшчэ ўвесну.

Бэнксі — усясьветна вядомы вулічны мастак і палітычны актывіст. Хто хаваецца за гэтым псэўданімам, дагэтуль невядома. Ягоныя працы вылучае адмысловы стыль і востры сацыяльна-палітычны зьмест. Бэнксі — адзін з самых дарагіх сучасных мастакоў. Адна зь ягоных працаў была прададзеная за 1,9 млн даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG