Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы захапілі БТР з уліковай кніжкай расейскага войска


Арсэн Авакаў

Арсэн Авакаў

Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў у фэйсбуку пра спробу прарыву тэрарыстаў на тэрыторыю Ўкраіны з боку Расеі.

«Сёньня ўначы пры спробе прарыву з боку Расеі ўглыб тэрыторыі Ўкраіны групы тэрарыстаў, у раёне Мар’інаўкі, падразьдзелы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны захапілі БТР-80. Тэрарысты былі часткова зьнішчаныя, часткова затрыманыя».

Авакаў публікуе фота захопленага БТР і ўліковай кніжкі зь пячаткай расейскай вайсковай часткі.
XS
SM
MD
LG