Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі кінафэстываль байкатуюць ⅔ удзельнікаў


Мікіта Міхалкоў
Мікіта Міхалкоў

Палітычныя санкцыі супраць Расеі паўплывалі на правядзеньне 36-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт кінафоруму Мікіта Міхалкоў.

«Фэстываль не памірае. Праблемы прыйшлі, зьвязаныя з санкцыямі супраць нас. Хтосьці асьцерагаецца, хтосьці баіцца. Адбілася гэта на фэстывалі, не магу хаваць. І было б дзіўна, калі б на ўсёй Расеі адбілася, а на кінафэстывалі не», — канстатаваў прэзыдэнт ММКФ на брыфінгу, прысьвечаным пачатку фэстывалю.

Паводле словаў Мікіты Міхалкова, на кінафоруме прадставіць свае працы 61 краіна з 397 мастацкімі фільмамі. Спачатку на конкурс было даслана 1144 карціны, — паведамляе ИТАР-ТАСС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG