Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Навальнага на досьвітку прыйшлі зь ператрусам


Аляксей Навальны, архіўнае фота

Аляксей Навальны, архіўнае фота

Да расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, а 4-й раніцы прыйшлі зь ператрусам, паведамляе ў твітэры ягоны адвакат Вадзім Кобзеў.

Паводле інфармацыі Кобзева, апэратыўнікі пачалі грукацца ў дзеры, хацелі іх нават ламаць, бо Навальны не адчыняў, чакаючы адваката. Потым пачаўся ператрус, прысутнічалі панятыя. Сьледчае мерапрыемства, паводле тлумачэньня апэратыўнікаў, зьвязанае з справай аб прысваеньні фірмай Навальнага грошай «Саюзу правых сіл».

«Сёньняшні ператрус у Аляксея Навальнага — яшчэ адна спроба аказаць ціск на яго. Цалкам відавочна, што няма неабходнасці праводзіць ператрус а 4-й раніцы па справе, якая нібыта мела месца быць 8 гадоў таму», — паведаміла Інтэрфаксу прэс-сакратарка апазыцыянэра Ганна Вядута.

28 красавіка Замаскварэцкі суд Масквы вярнуў у пракуратуру на дапрацоўку справу братоў Навальных, абвінавачаных у крадзяжы 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ Усход».

Адвакат напісаў, што падчас ператрусу ў Навальнага «адбіраюць карціны», а таксама тэхніку.
XS
SM
MD
LG