Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO: Мы назіраем за перамяшчэньнем расейскіх войскаў на украінскай мяжы


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн

Агрэсіўная палітыка Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны шкодзіць міжнароднаму парадку і саюзьнікам NATO.

Такую заяву зрабіў генэральны сакратар паўночнаатлянтычнага альянсу Андэрс Фог Расмусэн на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам.

«Мы назіраем узмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі на мяжы з Украінай. Прынамсі некалькі тысяч расейскіх вайскоўцаў размешчаныя на мяжы. Назіраем іхнае перамяшчэньне ў раёне мяжы з суседняй Украінай», — заявіў Расмусэн.

Генэральны сакратар ад імя NATO заклікаў Расею спыніць перамяшчэньне войск і ўзбраеньняў празь мяжу, а таксама дэстабілізацыю абстаноўкі ва Ўкраіне і пачаць дыялёг з Кіевам. паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG