Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганск увайшлі танкі і БТР сэпаратыстаў


Узброеныя сэпаратысты каля 4:30 20 чэрвеня абстралялі заняты сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі аэрапорт Луганску.

Украінскія вайскоўцы адкрылі агонь у адказ, пацярпелых сярод салдатаў АТА няма, паведаміў на свай старонцы ў Facebook кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

З розных крыніцаў надыходзіць інфармацыя пра перасоўваньне бранетэхнікі сэпаратыстаў у Луганску і ваколіцах. У горад увайшла калёна з двух танкаў Т-64 і пяці бронетранспарцёраў, паведамляе Тымчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG