Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагражае ўраду ратацыяй і прыпыняе будаўніцтва спартыўных аб’ектаў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паабяцаў бліжэйшым часам замяніць чальцоў ураду і кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў.

Пра гэта ён заявіў падчас візыту ў Салігорскі раён.

«Бліжэйшым часам мы правядзем сур’ёзную ратацыю кадраў і заменім, пачынаючы ад ураду да кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў, якія забясьпечваюць дабрабыт нашай краіны, калі ня будзе належнага выніку», — заявіў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, гэтае пытаньне абмяркоўвалася напярэдадні на пасяджэньні Савету бясьпекі.

«Я наўпрост ім сказаў, каб не было крыўдаў: ня будзе выніку — мы з вамі будзем разьвітвацца», — цытуе Інтэрфакс Лукашэнку.

Паводле Лукашэнкі, стабільнасьць у Беларусі можа разбурыць толькі эканоміка — «калі ў нас ня будуць працаваць прадпрыемствы, калі мы ня будзем прадаваць выраблены прадукт».

«Ніхто ня ў стане перавярнуць краіну, за выключэньнем толькі адной прычыны — эканамічнай. Калі мяне пачынаюць дапякаць замежныя журналісты — вось там дыктатура, і Пуцін пасьля Ўкраіны да вас на танку прыедзе, — для мяне гэта проста сьмешна. Ніхто ніколі ні на якім танку да нас не прыедзе. І ніхто нас ня зьверне з той дарогі, па якой мы ідзем», — заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі прыпыняецца будаўніцтва спартыўных і культурных аб’ектаў, а ўпор будзе рабіцца на вытворчасьць і валютаакупныя праекты.

Ён прызнаў, што ў краіне перабаршчылі з будаўніцтвам сацыяльных аб’ектаў, якія «не даюць нам той аддачы, на якую мы разьлічвалі»:

«Давайце спынімся з сацыяльнымі аб’ектамі і зьвернем больш увагі на вытворчасьць, на тое, што прыносіць грошы. Трэба ўкладаць больш у вытворчасьць і валютаакупныя праекты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG