Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тут быў Быкаў. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч ад 18.00


Бычкі, Ждановічы, Менск. Галасы роднай сястры, чытачоў, дасьледчыкаў зь Беларусі і ЗША.

Сяргей Шапран раскажа пра вяртаньне нецэнзураванага Быкава, прафэсар Томас Бэрд пра тое, як зь яго падачы Іосіф Бродзкі пачаў рыхтаваць ліст на Быкава ў Нобэлеўскі камітэт.

Працяг гісторыі з партрэтам-графіці і развагі людзей, чаму няма помніка Быкаву і яго вуліцы.

Рэпартаж з адкрыцьця новага музэя пісьменьніка на яго лецішчы.

А таксама:

Вяскоўцаў не пусьцілі на цырымонію закладаньня каменя пад кітайскі парк у Смалявіцкім раёне.

На студэнта Маханькова пасьля сэмінару ў Польшчы пачало ціснуць КДБ.

Украінскі патрыярх Філарэт папрасіў расейскага патрыярха Кірыла гаварыць праўду пра ўкраінцаў.

Званіце ў эфір і адказвайце на пытаньне: як трэба ўшанаваць памяць Васіля Быкава? Вэлкомаўскі нумар 651 42 04.
XS
SM
MD
LG