Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня, 19 чэрвеня, а 19-й гадзіне ў менскай галерэі «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя 10 тому Поўнага збору твораў Васіля Быкава.

У ёй возьмуць удзел знаныя беларускія літаратары Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Віктар Казько, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Міхась Тычына, а таксама Ірына Міхайлаўна Быкава, удава Васіля Быкава.

21 чэрвеня на Ўшаччыне ў вёсцы Бычкі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ганараваньня новага ляўрэата прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Пачатак а 14-й гадзіне.

Апоўдні 22 чэрвеня да магілы Васіля Быкава ў Менску будуць ускладзеныя кветкі.

Усе імпрэзы прысьвечаныя 90-годзьдзю з дня нараджэньня народнага пісьменьніка.
XS
SM
MD
LG