Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзешчыца, які абмацярыў Пуціна, болей не выконвае абавязкі міністра


Андрэй Дзешчыца

Андрэй Дзешчыца

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала кандыдатуру Паўла Клімкіна на пасаду міністра замежных спраў. «За» прагаласавалі 335 народных дэпутатаў.

Кандыдатуру Паўла Клімкіна ўнёс на разгляд ВР прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Клімкін пераймае справы ад выканаўцы абавязкаў міністра Андрэя Дзешчыцы. 14 чэрвеня Андрэй Дзешчыца, супакойваючы людзей падчас непарадкаў каля амбасады Расеі ў Кіеве, публічна абмацярыў расейскага прэзыдэнта. Расейскі МЗС пазьней заявіў, што не гатовы весьці дыялёг зь Дзешчыцам.

Павал Клімкін на дыпляматычнай службе з 1993 году. З 2010 па 2012 год быў намесьнікам міністра замежных спраў, да апошняга часу — амбасадарам Украіны ў Нямеччыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG