Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстальнікі сацыяльных сетак з гумарам адрэгавалі на ініцыятыву расейскага дэпутата.

Забараніць на тэрыторыі Мытнага зьвязу кеды, балеткі і абцасы-шпількі прапанаваў дэпутат ніжняй палаты парлямэнта Расеі Алег Міхееў. Міхееў ужо накіраваў зварот на імя кіраўніка Эўразійскай эканамічнй камісіі Віктара Хрысьценка.

Па меркаваньні дэпутата, такі абутак прыводзіць да парушэньня будовы стапы, а 40 працэнтаў дарослага насельніцтва пакутуе на плоскаступнёвасьць.

Міхееў сьцвярджае, што абутак на плоскай падэшве выклікае ня толькі плоскаступнёвасьць, але і дэфармацыю мышцаў голені, варыкоз ніжніх канечнасьцяў, хранічную венозную недастатковасьць.

Прэс-служба Эўразійскай эканамічнай камісіі заявіла «Известиям», што разглядае запыт і гэта можа заняць некалькі месяцаў.

Расейскае выданьне «Известия» узяло камэнтар у доктара-артапэда Ўладзімера Хорашава, які апавёў, што абцас, вышэйшы за чатыры з паловай сантымэтры, «разбурае ступню, каленныя суставы, косткі таза, што ўплывае на жаночыя органы, прыводзіць да апушчэньня сьценак похвы, выпадзеньню маткі, а таксама ўплывае на суставы хрыбта і нават галоўны мозг». У выніку, распавядае рускі доктар, «гэта прыводзіць да няўважлівасьці, страце ўвагі, а пазьней да страты памяці, ранней інваліднасьці».

Раней на тэрыторыі Мытнага зьязу была ўведзеная забарона на вытворчасць, ўвоз і продаж карункавых майткоў.

Ініцыятыва расейскгаа дэпутата выклікала хвалю насьмешак у сацыяльных сетках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG