Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка едзе ў Салігорск


«Беларуськалій», Салігорск

«Беларуськалій», Салігорск

Аляксандар Лукашэнка сёньня ў Салігорскім раёне наведае «Беларуськалій», паведамляе Інтэрфакс.

Пасьля разрыву альянсу з расейскай кампаніяй «Уралкалій» у сярэдзіне 2013 беларускае прадпрыемства зазнала крызіс. Два з чатырох руднікоў спынялі працу, скарачаўся працоўны тыдзень.

Аднак напачатку 2014 году кіраўніцтва «Беларуськалія» паведаміла пра посьпехі. Сёлета за першы квартал удалося падняць выручку ад рэалізацыі прадукцыі на 62 працэнты ў параўнаньні з апошнім кварталам 2013 (да 5,8 трлн рублёў).

«Беларуськалій» разьлічвае экспартаваць сёлета 7,5 мільёна тон хлёркалію і зарабіць $2,5 млрд.

18 чэрвеня «Хартыя-97» апублікавала адкрыты ліст работнікаў «Беларуськалію», у якім паведамляецца, што прадпрыемства чакае рэарганізацыя і звальненьне больш як 1500 супрацоўнікаў.

«Беларуськалій» — адзіны ў Беларусі вытворца хлёркалію й адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаеньняў на сусьветны рынак.
XS
SM
MD
LG