Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алега Ляшко ў Львове аблілі зялёнкай


Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Алега Ляшко, лідара Радыкальнай партыі, аблілі зялёнкай перад будынкам львоўскага тэлебачаньня. Здарэньне адбылося 18 чэрвеня.

Ляшко прыехаў на запіс праграмы «Народны кантроль». Калі ён пад’ехаў да будынку тэлебачаньня, група невядомых людзей пад крыкі «Ганьба» абліла яго зялёнкай.

На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах Алег Ляшко заняў трэцяе месца пасьля Пятра Парашэнкі і Юліі Цімашэнка і набраў 8,3% галасоў.

Ахярамі падобных акцый у свой час рабіліся цяперашні прэм’ер Украіны Арсень Яцанюк і палітык Міхаіл Добкін.
XS
SM
MD
LG