Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Януковіча абвясьцілі ў вышук


Аляксандар і Віктар Януковічы
Аляксандар і Віктар Януковічы

Украінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць Аляксандра Януковіча ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў на суму да 42 мільёнаў грыўняў (больш як 3,5 мільёна даляраў).

Паводле словаў в.а. генэральнага пракурора Ўкраіны Алега Махніцкага ў дачыненьні да Аляксандра Януковіча ўсчатая крымінальная справа, а на ягоную маёмасьць накладзены арышт.

Аляксандар Януковіч валодае холдынгам МАКО. Маёмасьць, якая падлягае арышту, ацэньваецца ў суму 97 мільёнаў грыўняў. Яшчэ 1,2 мільярда грыўняў складаюць каштоўныя паперы, якія знаходзяцца ва ўласнасьці Аляксандра Януковіча.

У 2012 годзе Аляксандар Януковіч уваходзіў у пяцёрку самых заможных людзей Украіны. На пачатак 2013 году часопіс «Корреспондент» ацэньваў маёмасьць Януковіча ў 510 мільёнаў даляраў.

Мяркуецца, што цяпер Аляксандар Януковіч знаходзіцца ў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG