Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 чэрвеня: 90 гадоў Васілю Быкаву


Партрэт Васіля Быкава на графіці ў Менску, 2014

Партрэт Васіля Быкава на графіці ў Менску, 2014

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у Галерэі «Ў» прэзэнтацыя 10-га тому Збору твораў Васіля Быкава.

Ждановічы – адкрыцьцё музэю Васіля Быкава ў будынку ягонага лецішча.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1623 — нарадзіўся Блэз Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.

1913 — у Паўднёвай Афрыцы парлямэнт прыняў закон пад назвай «Natives Land Act», які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон стаў падмуркам палітыкі апартэіду.

1924 — нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі.

«Мы ж бачым ня толькі на прыкладзе нашай нацыі беларускай, але і на прыкладзе ледзьве ня ўсіх нацый, што паратунак ад гэтага камуністычнага мінулага – толькі ў нацыянальнай ідэі. Толькі яна цяпер можа даць нейкі шанец, нейкую альтэрнатыву, для больш-менш дэмакратычнага разьвіцьця. Усе іншыя ідэі ў гэтым сэнсе даўно збанкрутаваныя. Даўно ўжо на практыцы даказалі сваю няздатнасьць. Што датычыць беларусаў, і ня толькі беларусаў – дык сапраўды, нас жа жыцьцё, усё гістарычнае разьвіцьцё падштурхнула, і ня першы раз прычым – і настойліва – менавіта да ажыцьцяўленьня гэтай ідэі. Да нацыянальнай ідэі. Іншая справа, што варункі складваюцца такім чынам, што ў рэшце рэшт нешта нам яе заступае, і перашкаджае, пераломвае нашае разьвіцьцё на іншы лад. Але кожны раз мы бачым, што гэты іншы лад нічога добрага нам не прыносіць. І зноў жа вяртаемся да ранейшай, нязьдзейсьненай, але самай прыцягальнай нацыянальнай ідэі».

Васіль Быкаў у інтэрвію Радыё Свабода, 1993 год.

1941 — нарадзіўся Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.

1976 — нарадзіўся Ўладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.
КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

Сабе і іншым. 19 чэрвеня 1976 нарадзіўся Уладзімер Каткоўскі
XS
SM
MD
LG