Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштаваны экс-наглядчык Асьвенціму і Бухенвальду


Агароджа Асьвенціму

Агароджа Асьвенціму

У ЗША затрыманы 89-гадовы ўраджэнец Чэхаславаччыны, яго падазраюць у датычнасьці да забойстваў у гады Другой сусьветнай вайны сотняў тысяч габрэяў, якія былі вязьнямі канцлягераў.

Ёган Браер іміграваў у ЗША ў 1952 годзе. Ён быў арыштаваны ў сваім доме ў Філядэльфіі. Яго абвінавачваюць у тым, што ён працаваў наглядчыкам СС у канцэнтрацыйных лягерах Асьвенцім і Бухенвальд і ўдзельнічаў у зьнішчэньні ў газавых камэрах габрэяў з Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Нямеччыны.

Нямеччына, якая выдала ордэр на арышт Браера, дамагаецца цяпер яго экстрадыцыі.

Затрыманы прызнаваў раней, што працаваў у Асьвенціме, аднак сьцьвярджаў, што яго прымусілі да гэтага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG