Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан абмяжоўвае продаж моцных алькагольных напояў


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 18 чэрвеня падпісаў пастанову аб унясеньні зьменаў у закон аб продажы алькагольных напояў.

Законам прадугледжваецца забарона продажу напояў мацнейшых за 30 градусаў паміж 9-й гадзінай вечара і 12-й дня. У гэты час мацнейшыя напоі могуць адпускацца толькі у рэстаранах і барах.

На аўтазаправачных станцыях, установах адукацыі і спартовых аб’ектах забараняюцца любыя алькагольныя напоі.

Намесьнік прэм’ер-міністра Казахстану Бахыт Султанаў заявіў раней, што Казахстан лідзіруе ў спажываньні алькаголю сярод дзяржаў Цэнтральнай Азіі. Сярэднегадавое спажываньне сьпірту на жыхара Казахстану складае 5,5 літраў.

Паводле нядаўняга дакладу Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, узровень спажываньня чыстага сьпірту на аднаго жыхара Беларусі старэйшага за 15 гадоў складае 17,5 літра.
XS
SM
MD
LG