Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спэцыяльны дакладчык ААН: улады Беларусі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва


Міклаш Харасьці

Міклаш Харасьці

«Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі носяць сыстэматычны характар», — заявіў 18 чэрвеня спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці на пасяджэньні Рады па правах чалавека ААН.

«Я ўжо казаў, што адміністрацыйныя арышты і затрыманьні на кароткі тэрмін робяцца сыстэматычна ў масавым парадку ў адказ на дзеяньні грамадзян, якія спрабуюць рэалізаваць свае правы на свабоду сходаў і волевыяўленьня», — адзначыў ён.

Паводле Харасьці, беларускіх студэнтаў, як мяркуецца, прымушалі будаваць спарткомплекс «Чыжоўка-Арэна» ў Менску, які прымаў матчы чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.

Беларускія ўлады, заявіў спэцдакладчык, «у недастатковай меры ўзаемадзейнічаюць з мэханізмамі Рады, што яшчэ больш пагаршае сытуацыю».

Спэцдакладчык ААН па правах чалавека таксама з жалем адзначыў, што ўлады Беларусі дагэтуль не дазволілі яму наведаць краіну.

«Тым ня менш я працягваю дамагацца супрацоўніцтва з уладамі гэтай краіны, каб весьці зь імі канструктыўны дыялёг», — цытуе Інтэрфакс Харасьці.

Менск заклікаў скасаваць мандат спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі


Менск заклікаў сёньня скасаваць мандат спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці, а Масква папярэдзіла, што яго існаваньне дыскрэдытуе Камітэт ААН у правах чалавека.

«Мандат спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі павінен быць скасаваны», – заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Міхаіл Хвастоў, выступаючы на 26-й сэсіі Камітэту ў правах чалавека. На ёй сёньня быў прадстаўлены даклад аб становішчы ў краіне. Хвастоў падкрэсьліў, што Менск не прызнае мандат спэцыяльнага дакладчыка як інструмэнт супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека. Сам мандат ён назваў «палітычным праектам Эўрапейскага зьвязу». З Хвастовым пагадзіўся пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Аляксей Барадаўкін. Паводле яго словаў, мандат па Беларусі, заснаваны выключна па палітычных матывах, дыскрэдытуе Камітэт правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG