Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты не прымаюць плян Парашэнкі


Дзяніс Пушылін

Дзяніс Пушылін

Ваяўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» адмаўляюцца скласьці зброю, як гэта прапанавана ў пляне аб мірным урэгуляваньні прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Пра гэта ў эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь» заявіў адзін зь лідэраў прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу Дзяніс Пушылін.

15 траўня ён быў прызначаны старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага савету самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі», гэта лічыцца найвышэйшай пасадай у сэпаратысцкім утварэньні.

Цяпер Пушылін знаходзіцца ў Маскве

«Я лічу гэтую прапанову бессэнсоўнай. Вось што атрымліваецца: яны спыняюць агонь, мы раззбройваемся, і яны нас прымаюць бяззбройнымі. Зыходзячы зь яго лёгікі, зь лёгікі Кіева гэта павінна быць такім чынам», — пракамэнтаваў прапанову прэзыдэнта Ўкраіны Дзяніс Пушылін.

Пры гэтым ён дадаў: «Наўрад ці гэта прывядзе да канструктыву. Нас цікавіць, каб нашу тэрыторыю пакінулі акупанты. Якія нас зараз плянамерна зьнішчаюць».

Ён таксама заявіў, што не давярае Парашэнку.

Паводле рашэньня ўкраінскіх уладаў, Пушылін знаходзіцца ў крымінальным вышуку.

Сёньня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўкраінскае войска ў аднабаковым парадку спыніць агонь на ўсходзе краіны, каб даць магчымасьць незаконным узброеным фармаваньням раззброіцца, а расейскім наймітам пакінуць краіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG