Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле міралюбнасьці, Беларусь абышла ЗША, Расею і Ўкраіну


У сёлетнім Глябальным індэксе міру Беларусь апынулася на 92-м месцы са 162-х.

Глябальны індэкс міру (GPI) выпрацоўваецца ў выніку ацэнак краінаў паводле іх міралюбнасьці, а таксама шэрагу паказчыкаў, якія вызначаюць узровень гвалту ў грамадзтве. Індэкс GPI ўлічвае як унутраныя, так і зьнешнія фактары і ахоплівае 99% насельніцтва сьвету. Індэкс складаецца Інстытутам эканомікі і міру (IEP) — незалежнай, беспартыйнай, некамэрцыйнай дасьледчай арганізацыяй, якая мае офісы ў Нью-Ёрку і ў Сэуле.

Паводле GPI, тройка самых міралюбных краінаў сьвету — Ісляндыя, Данія і Аўстрыя. У сёлетнім Індэксе на апошнім месцы самай неміралюбнай краіны Сырыя зьмяніла Аўганістан.

Беларусь, паводле ацэнак міралюбнасьці, апярэджвае Казахстан (103), Украіну (141) і Расею (152).

Сярод паказьнікаў, якія вымяраюць ступень міралюбнасьці, у Беларусі найгоршы — у опцыі «гвалт падчас дэманстрацый».

Табліца рэйтынгаў некаторых краінаў у Глябальным індэксе міру:

КраінаМесца ў рэйтынгу

Нямеччына

17

Польшча

23

Латвія

39

Літва

46

Вялікабрытанія

47

Францыя

48

Малдова

71

Беларусь

92

ЗША

101

Кітай

108

Украіна

141

Расея

152
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG