Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падасьць у вышук Каламойскага і Авакава «за забойствы і выкраданьні людзей»


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў
Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Ігара Каламойскага і міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава.

Ім інкрымінуюць арганізацыю забойстваў, ужываньне забароненых сродкаў і мэтадаў вядзеньня вайны, выкраданьне людзей, перашкоды законнай дзейнасьці журналістаў.

Як гаворыцца ў паведамленьні Камітэту, у бліжэйшы час сьледзтва зьбіраецца вынесьці пастанову аб прыцягненьні Каламойскага і Авакава ў якасьці абвінавачаных, хадайнічаць перад судом аб завочным абраньні ў дачыненьні да іх меры стрыманьня і абвесьціць іх у міжнародны вышук.
Ігар Каламойскі
Ігар Каламойскі

Па вэрсіі СК РФ, Авакаў, які дзейнічаў узгоднена з Каламойскім і іншымі асобамі зь ліку вышэйшых кіраўнікоў Міністэрства абароны Ўкраіны, у пэрыяд з 12 красавіка 2014 г. кіраваў вайскоўцамі, байцамі «Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны», «Правага сэктару» і батальёну спэцыяльнага прызначэньня «Днепр» ў спэцапэрацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
У бліжэйшы час сьледзтва зьбіраецца вынесьці пастанову аб прыцягненьні Каламойскага і Авакава ў якасьці абвінавачаных


«Мы маем дастатковыя падставы лічыць, што за ўсім гэтым стаяць менавіта Авакаў і Каламойскі зь іх бруднымі грашыма. Менавіта яны і іх паплечнікі арганізавалі злачынствы „Правага сэктару“ і „Нацыянальнай гвардыі“ як супраць свайго народа, так і ў дачыненьні да мірных грамадзянаў іншых краін, журналістаў і дзяцей. А тое, што Каламойскі і Авакаў у літаральным сэнсе топяць краіну ў крыві свайго народу, разумеюць нават вайскоўцы, якія адмаўляюцца выконваць злачынныя загады і страляць у бяззбройных людзей і дзяцей, а часам пераходзяць на бок апалчэнцаў», — гаворыцца ў паведамленьні СК РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG