Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок цяпер вядзе перамовы з расейскім банкам ВТБ пра атрыманьне так званага брыдж-крэдыту (прамежкавы, дапаможны крэдыт) у памеры двух мільярдаў даляраў.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч. Ён сказаў: «Спадзяюся, што да канца чэрвеня гэтае пытаньне будзе вырашана».

Раней паведамлялася, што Беларусь хоча атрымаць ад расейскага банку брыдж-крэдыт у памеры аднаго мільярда даляраў. На ўдакладняльнае пытаньне журналістаў, пра якую ўсё ж канкрэтную суму ідзе размова, намесьнік міністра фінансаў адказаў: «Мы вядзём перамовы пра выдзяленьне крэдыту ў памеры да двух мільярдаў даляраў. Зараз мы ўдакладняем тыя ўмовы, на якіх расейскія калегі могуць даць нам брыдж-крэдыт».

Максім Ермаловіч сказаў журналістам, што беларускі бок адначасова вядзе перамовы з Масквой і пра атрыманьне міждзяржаўжнага крэдыту, таксама ў памеры двух мільярдаў даляраў. Беларускі чыноўнік спадзяецца, што і гэтае пытаньне будзе вырашана да канца чэрвеня. На мінулым тыдні пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сказаў: «Беларусь атрымае міждзяржаўны крэдыт альбо ў ліпені, альбо ў жніўні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG