Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка чакае ад Вярхоўнай Рады рашэньня аб самароспуску


Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная Рада Ўкраіны

Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што пытаньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў сёньня ініцыюе само грамадзтва.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка чакае ад Вярхоўнай Рады рашэньня аб самароспуску. Як перадае агенцтва УНІАН, пра гэта Парашэнка сказаў журналістам.

«Я чакаю рашэньня самога парлямэнту», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Парашэнка падкрэсьліў, што пытаньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў сёньня ініцыюе само грамадзтва. Ён спаслаўся на сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх больш за 80% украінцаў патрабуюць «перазагрузкі» ўлады.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што нельга ігнараваць запыт грамадзтва, якое зьмянілася пасьля Майдану.

«Ігнараваць меркаваньне народу ня мае права ніхто. Я разумею, што камусьці хочацца пасядзець у парлямэнце, хтосьці ўжо прырос да фінансавых патокаў, але трэба несьці адказнасьць, парлямэнт павінен несьці палітычную адказнасьць», — сказаў Парашэнка і дадаў, што менавіта гэты склад фактычна прывёў да шматлікіх ахвяр на Майдане, у тым ліку сваім галасаваньнем за «законы 16 студзеня».
XS
SM
MD
LG