Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэоляг Мінскэнэрга патлумачыў, чаму зафарбавалі партрэт Быкава


Belarus - Graffiti with a portrait of Vasil Bykau was cleaned

Belarus - Graffiti with a portrait of Vasil Bykau was cleaned

Радыё Свабода зьвязалася зь Юрыем Бабарыкам, намесьнікам генэральнага дырэктара па ідэалёгіі «Мінскэнэрга». Гэтаму прадпрыемству належыць будынак, на якім спрабавалі намаляваць партрэт Васіля Быкава.

Радыё Свабода: «Учора група хлопцаў на трансфарматарнай будцы малявала партрэт Васіля Быкава. Прыехала міліцыя, хлопцаў забралі ў пастарунак, адбыўся суд, і іх аштрафавалі на 18 мільёнаў. Цяпер хлопцы спрабуюць атрымаць дазвол у галоўнага інжынэра Мінскэнэрга на тое, каб намаляваць усё ж партрэт Быкава. Ці рэальна гэта?»

Юры Бабарыка: «Гэты будынак належыць да ахоўнай зоны. Маляваць на ім нельга, бо падчас гэтага людзі могуць улезьці туды, куды ня трэба, і разьвітацца з жыцьцём. Ніякіх рэчаў, зьвязаных з маляваньнем і рэклямай, мы не дазваляем на сьценах нашых будынкаў. І тут адна прычына — дбаньне пра бясьпеку людзей.

Што тычыцца гэтага канкрэтнага выпадку, то па дазвол да нас ніхто не зьвяртаўся. Калі да нас зьвяртаюцца ў такіх пытаньнях, мы абавязкова сустракаемся зь людзьмі і акуратна тлумачым, чаму нельга маляваць. А то атрымаецца, што сёньня адзін нешта намалюе, а заўтра дзіцёнак паспрабуе туды залезьці, бо пабачыць малюнак. Такога нельга дапусьціць.

Таксама ёсьць агульная архітэктура горада Менска, і ўсё павінна адпавядаць агульнай кампазыцыі. Такога ўзгадненьня таксама, як я разумею, не было. Але гэты фактар ужо другасны, перадусім тут меркаваньні бясьпекі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG