Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Графіцісты: Мы хочам намаляваць Быкава і зьехаць задаволенымі


Сёньня зранку ў Менску зафарбавалі напалову нанесены на трансфарматарную падстанцыю партрэт Васіля Быкава.

Прэсавы сакратар суполкі HoodGraf Арцём паведаміў Радыё Свабода, што з самай раніцы графіцісты спрабуюць атрымаць дазвол на нанясеньне партрэта Васіля Быкава на сьцяну сьцяну падстанцыі ў двары на плошчы Перамогі:

«Мы толькі што былі каля будкі і бачылі, што ўсё зафарбавана. Я пакуль не магу камэнтаваць дзеяньні камунальнікаў, таму што ў мяне няма ні вуснай, ні пісьмовай дамоўленасьці з генэральным інжынэрам электрасетак. Пакуль робім усё, што можам, пасьля будзем глядзець. Зараз мы кіруемся да генэральнага дырэктара».

На пытаньне, ці будуць хлопцы дамагацца ў гарадзкіх уладаў магчымасьці намаляваць партрэт, Арцём адказаў, што зробяць усё магчымае:

«Тое, што мы робім зараз, скіраванае на тое, каб партрэт Быкава зьявіўся ў Менску. Мы прыехалі, каб нанесьці яго. І мы хацелі б паехаць у Віцебск задаволенымі сваёй працай».
XS
SM
MD
LG