Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсійны ўзрост вырашылі не падвышаць


Марыяна Шчоткіна, архіўнае фота

Марыяна Шчоткіна, архіўнае фота

«Пытаньне пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту на дадзены момант не разглядаецца», — заявіла ў Палаце прадстаўнікоў Марыяна Шчоткіна, міністар працы і сацыяльнай абароны.

Чыноўніца патлумачыла, што грамадзкая думка, якую вывучалі сацыёлягі, паказвае, што насельніцтва адмоўна ставіцца да падавышэньня ўзроставай пэнсійнай планкі.

Пры гэтым Шчоткіна не агучыла канкрэтныя дадзеныя сацыялягічнага апытаньня.

«Мы таксама пакуль не займаемся праблемамі пэнсійнай рэформы», — дадала міністар.

Шчоткіна паведаміла, што сярэдняя пэнсія за травень складала 2 мільёны 413 тысяч рублёў.

«Гэта ня вельмі вялікія грошы, але жыць на іх магчыма. І самае галоўнае, што ў кожнага пэнсіянэра ёсьць магчымасьць зарабіць да пэнсіі нейкія грошы. 55 і 60 гадоў — гэта ня той урост, калі людзі мусяць кідаць працу. Яны могуць працаваць і павінныя працаваць. Умовы для гэтага ёсьць. Вакансіі ў нашай краіне ёсьць. І няхай пэнсіянэры працуюць і надалей», — заявіла Марыяна Шчоткіна.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі больш за 2,5 мільёна пэнсіянэраў.
XS
SM
MD
LG