Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Для ўзмацненьня мяжы патрэбная дапамога ЭЗ і ЗША


Ангела Мэркель і Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Ангела Мэркель і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што для ўзмацненьня кантролю над дзяржаўнай мяжой Украіны неабходная дапамога Эўразьвязу і ЗША. Пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннай размовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Гаворка ішла пра заплянаванае на 27 чэрвеня падпісаньне эканамічнай часткі пагадненьня пра асацыяцыю з Эўразьвязам, рэалізацыю пляну мірных ініцыятыў, а таксама працэс перамоваў па газе, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

Канцлер Нямеччыны падтрымала крокі па рэалізацыі мірнага пляну Парашэнкі.

Сярод прынцыпаў выкананьня мірнага пляну Парашэнка адзначыў

• стварэньне дзесяцікілямэтровай буфэрнай зоны на мяжы,
• адвод незаконных узброеных фармаваньняў,
• вызваленьне ўсіх незаконна захопленых адміністрацыйных будынкаў,
• аднаўленьне работы мясцовых органаў улады і цэнтральных тэле- і радыёканалаў.

Пятро Парашэнка таксама адзначыў неабходнасьць дэцэнтралізацыі ўлады, правядзеньня датэрміновых мясцовых і парлямэнцкіх выбараў.

Парашэнка заявіў, што Ўкраіна гатовая падпісаць эканамічную частку Пагадненьня аб асацыяцыі ў Брусэлі 27 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG