Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігі Поп «прызнаўся пад катаваньнем», што Джасьцін Бібэр — будучыня року


Бэльгіская філіія праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя запусьціла кампанію супраць катаваньняў.

На ряклямным плякаце «зьбітая» рок-зорка Ігі Поп прызнаецца, што падлеткавы поп-выканаўца Джасьцін Бібэр — гэта будучыня рок-н-ролу.

Духоўны лідэр будыстаў Тыбету Далай-лама пасьля «катаваньняў» прызнаецца, што «чалавек, які ў 50 гадоў ня мае „Ролекс“, жыў дарэмна».

А здымак «зьбітага» мадэльера Карла Лагерфэльда дапоўнены прызнаньнем: «Гавайская кашуля і стрынгі — вяршыня элегантнасьці».
XS
SM
MD
LG