Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Міліцыя забрала ў актывісткі подпісы за «народны рэфэрэндум»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Тры гадзіны прабыла ў міліцыі бабруйская валянтэрка кампаніі «Гавары праўду» Яніна Аўсянік. Яе затрымалі, калі яна зьбірала подпісы ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму».

Паводле актывісткі, у міліцыю пра гэта паведаміў нехта з жыхароў дамоў, якія яна наведвала. Сабраць пасьпела 34 подпісы. Падпісныя лісты забралі міліцыянты. На актывістку склалі пратакол апытаньня, які яна адмовілася падпісваць.

«Яны выпытвалі ў мяне, дзе і ў каго я ўзяла падпісныя лісты. Настойвалі на тым, што я змушала людзей падпісвацца. Я спрабавала не адказваць на пытаньні міліцыянтаў. Сябе вінаватай не лічу. У маіх дзеяньнях няма віны. Людзі маюць права ініцыяваць рэфэрэндум і выказаць сваю пазыцыю адносна той сытуацыі, якая склалася ў краіне. Улада павінна пра гэта ведаць», паведаміла «Свабодзе» Яніна Аўсянік.

Паводле актывісткі міліцыянты перад тым як яе адпусьціць заявілі, што яна мусіць зьявіцца на допыт як стрымае позву.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG