Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрымалі актывістку «Гавары праўду»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
У Бабруйску затрымалі валянтэрку кампаніі «Гавары праўду» Яніну Аўсянік. Пра зьняволеньне яна пасьпела паведаміць іншай актывістцы кампаніі Алене Мядзьведзевай. Паводле Мядзьведзевай, Аўсянік затрымалі, калі тая зьбірала подпісы ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму».

Падпісныя лісты забралі. Міліцыянты, паведаміла Алена Мядзьведзева, склалі пратакол на Аўсянік, які затрыманая адмаўляецца падпісваць.

Сувязь з Аўсянік адсутнічае. Тэлефон адключаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG