Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі, Вайцюшкевіч, Хітрык — у музычным праекце «Апошні золак» (ПРЭМ’ЕРА)


Вядомыя беларускія рок-музыкі і праваабаронцы прэзэнтавалі супольны музычны праект «Апошні золак», прысьвечаны тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Вядомыя беларускія рок-музыкі і праваабаронцы прэзэнтавалі супольны музычны праект «Апошні золак», прысьвечаны тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Аўтарам ідэі выступіў праваабарончы цэнтар «Вясна», з ініцыятывы якога вядомыя музыкі зрабілі складанку з розных песьняў і музычных стыляў супраць сьмяротнага пакараньня. Супольны канцэрт адбыўся летась у кастрычніку ў Польшчы, яго трансьлявалі ў Беларусь праз інтэрнэт. Цяпер выйшла дапрацаваная вэрсія «Апошняга золку» ў выглядзе кампакт-альбома з аўдыё- і відэавэрсіяй канцэрту. Удзел у праекце ўзялі такія папулярныя выканаўцы і артысты, як Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў ды іншыя.

На прэсавай канфэрэнцыі заснавальнікі «Апошняга золку» назвалі яго ўнікальным музычным праектам, які мае выразную праваабарончую скіраванасьць і выйшаў у Беларусі ўпершыню. Праваабаронцы кажуць, што за апошнія 17 гадоў у Беларусі выканана каля 400 расстрэлаў і толькі аднойчы сьмяротнае пакараньне было заменена на турэмнае зьняволеньне. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе і на пасьлясавецкай прасторы, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

АПОШНІ ЗОЛАК
1. Ганна Хітрык – Мая раніца
(музыка: Ганна Хітрык, словы: Ганна Хітрык, Віталь Рыжкоў)
2. Ганна Хітрык – Мір
(музыка: Ганна Хітрык, словы: Ганна Хітрык, Віталь Рыжкоў)
3. Алесь Дзянісаў – У той самы момант
(музыка і словы Алеся Дзянісава)
4. Алесь Дзянісаў – 1937
(музыка: Алесь Дзянісаў, словы: Дзяніс Жыгавец, Алесь Дзянісаў)
5. Наста Шпакоўская – Памылка
(музыка: Наста Шпакоўская, словы: Наста Шпакоўская)
6. Наста Шпакоўская – Чакаем
(музыка і словы Насты Шпакоўскай)
7. Віктар Рудэнка – Твой Сакрат
(музыка і словы Віктара Рудэнкі)
8. Віктар Рудэнка – Неба шэрае
(музыка і словы Віктара Рудэнкі)
9. Аляксандар Памідораў – Брама
(музыка і словы Аляксандра Памідорава)
10. Аляксандар Памідораў – Дым
(музыка гурта Pomidor/off, словы Аляксандра Памідорава)
11. Зьміцер Вайцюшкевіч – Лепей шыбенікі, чым каты
(музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч, словы: Вера Бурлак)
12. Зьміцер Вайцюшкевіч – Змрок
(музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч, словы: Рафал Ваячак)
13. Лявон Вольскі – Нельга забыць
(музыка і словы Лявона Вольскага)
14. Лявон Вольскі і Ганна Хітрык – Вера, Надзея, Любоў
(музыка: Лявон Вольскі, Паўлюк Рысь, словы: Лявон Вольскі)
XS
SM
MD
LG