Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца і дзень нараджэньня Пола Макартні


Падзеі і даты сёньня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


У менскай кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасьці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Беларуская глыбіня» і аўтограф-сэсія яе аўтара, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Паўла Севярынца. Удзел у прэзэнтацыі возьмуць Барыс Пятровіч, Уладзімер Арлоў, Аляксей Шэін, Зьміцер Дашкевіч, Андрэй Дынько і Валярына Кустава. Пачатак а 18 гадзіне

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (атрыум, 2-гі паверх) адбудзецца прэзэнтацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсымільнага выданьня «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

Адноўленыя ўнікальныя выданьні будуць перададзены кіраўнікам дыпляматычных місій краін, зьвязаных зь лёсам беларускага першадрукара, а таксама бібліятэкам усіх раёнаў Менскай вобласьці. Пачатак а 16-ай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1586 — Нясьвіж атрымаў герб

1815 — бітва пад Ватэрлоо
Адзіная перамога, годная чалавека — гэта перамога над сабою. Перамога над іншымі разбуральная. Гэта абавязкова чыёсьці прыніжэньне.

Герцаг Артур Вэлінгтан, пераможца Напалеона пры Ватэрлоо


1940 — Шарль дэ Голь выступіў па радыё з заклікам да францускага народу працягваць змаганьне з нацысцкімі захопнікамі


Appel du 18 juin 1944 - De Gaulle Londres BBC by Hugues2
Што б ні адбылося, полымя францускага Супраціву не павінна згаснуць і не патухне.
З прамовы генэрала Дэ Голя, перададзенай па Бі-Бі-Сі 18 чэрвеня 1940 году

1981 — свой першы палёт зьдзейсьніў самалёт F-117 Nighthawk

1989 — заснаваны Ліцэй БДУ

У гэты дзень нарадзіліся:


1806 — Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў. 1812 — Іван Ганчароў, расейскі пісьменьнік 1889 — Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык 1911 — Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазытар


1942 — Пол Макартні, удзельнік гурту «Бітлз», «Вінгс». Сьпявак, музыка, кампазытар, мастак.
Мы ня вучымся быць артыстамі, мастакамі або пісьменьнікамі — мы вучымся быць.
Пол Макартні

1949 — Лех Качыньскі, прэзыдэнт Польшчы ў 2005-2010 гадах.
Лех Качыньскі

Лех Качыньскі


Лукашэнка павінен разумець, што страта ўлады — гэта нармальна

Лех Качыньскі, прэзыдэнт Польшчы

1949 — Яраслаў Качыньскі, польскі праўнік і палітык, былы прэм’ер Польшчы, лідэр партыі «Права і справядлівасьць»

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

У Японіі, Кітаі і ЗША — Дзень бацькі

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА


Вецер і туман. 18 чэрвеня 1928 адбылася апошняя радыёсувязь са зьніклым самалётам Амундсэна
XS
SM
MD
LG