Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайсковая тэхніка з Расеі пройдзе парадам у Менску


Расейскі "Іскандэр" падчас рэпэтыцыі параду

Расейскі "Іскандэр" падчас рэпэтыцыі параду

Вайсковая тэхніка Ўзброеных сіл Расеі – самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу апэратыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і зэнітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыюмф" – возьме ўдзел у парадзе 3 ліпеня, калі афіцыйна адзначаецца Дзень незалежнасьці Беларусі.

Чакаецца, што ў мэханізаванай калёне будуць таксама браняваныя шматмэтавыя аўтамабілі «Тыгр».

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Тэхніка ўжо прыбыла на тэрыторыю Беларусі.

Ня выключана, што гаворка ідзе пра Іскандэры і С-400, разгрузка якіх вялася на чыгуначнай станцыі Азярышча ля Менска, паведамляе afn.by
XS
SM
MD
LG